Як паведамілі ў МУС, у 2014 годзе за незаконны абарот псіхатропаў да адказнасці прыцягнуты 371 падлетак, а ў мінулым годзе зарэгістравана 96 нарказлачынстваў з удзелам непаўналетніх.
У ведамстве звярнулі ўвагу на тое, што ў сучасных рэаліях наркотыкі рэалізуюцца ў асноўным праз Інтэрнэт. Пры гэтым да збыта забароненых рэчываў ставіцца і перадача набытчыку каардынатаў з месцам размяшчэння тайніка з наркотыкам. У мінулым годзе ліквідавана 37 Інтэрнэт-наркашопаў. Усе іх удзельнікі, пачынаючы ад арганізатараў, прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.
Служба новостей радио Гродно MFM 105.0